Амбасадары краінаў ЕЗ зацвердзілі чарговы пакет санкцыяў супраць РФ


Прадстаўнікі краінаў ЕЗ узгаднілі і зацвердзілі сёмы пакет санкцыяў супраць Расеі. Пад чарговыя абмежаванні патрапіць расейскае золата, чакаецца замарозка актываў Сбербанку і персанальныя санкцыі, паведамляе журналіст RFE/RL Рыкард Юзьвяк.

Сёмы пакет санкцыяў супраць Расеі 21 ліпеня афіцыйна апублікуюць у часопісе ЕЗ. Пакет абмежаванняў зацвердзілі амбасадары краінаў ЕЗ.

«Амбасадары ЕЗ далі зялёнае святло 7-му пакету санкцыяў ЕЗ супраць Расеі. У яго ўключана золата, у тым ліку залатыя ювелірныя вырабы. Заўтра яны павінны быць апублікаваныя ў афіцыйным часопісе ЕЗ», – напісаў Рыкард Юзьвяк у Twitter.

Папярэдні, шосты пакет санкцыяў супраць Расеі і Беларусі Еўразвяз зацвердзіў 3 чэрвеня. Абмежаванні закранулі тады беларускі «Белінвестбанк» (адлучэнне ад SWIFT), «Беларуськалій», Беларускую калійную кампанію, «Інтэр-Тытунь», «Нафтан», Белтэлерадыёкампанію ды іншыя. Пад санкцыі шостага пакету трапілі 12 фізічных асобаў з Беларусі, у тым ліку старшыня ЦВК Ігар Карпенка, прапагандысты Людміла Гладкая і Рыгор Азаронак, генеральны дырэктар «Беларуськалію» Іван Галаваты.

https://redakcja.belsat.cloud/news/17-07-2022-olyaf-sholts-ryhtue-nemtsau-da-tago-shto-sanktsyi-suprats-rasei-davyadzetstsa-zahouvats-pratsyagly-chas/

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў