«Здыміце ім двухпакаёвую кватэру і хай працуюць». Лукашэнка даручыў скараціць колькасць дыпламатаў у Еўропе


Аляксандр Лукашэнка на нарадзе 20 ліпеня 2021 г.
Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка падчас нарады 20 ліпеня даручыў вельмі сур’ёзна падысці да пытання кадравага камплектавання беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў у Еўропе.

«Слухайце, ну навошта нам там трымаць кучу дыпламатаў, калі мы наогул з імі не гандлюем, а палітычныя стасункі, дыпламатыя, яны не проста адсутнічаюць, яны на шкоду дзяржаве», – сказаў Лукашэнка.

Адзначым, што ў 2021 годзе ў топ-10 галоўных гандлёвых партнёраў Беларусі ўваходзілі такія краіны Еўропы, як Украіна, Польшча, Нямеччына, Нідэрланды і Літва.

«Калі там трэба адзін амбасадар і памочнік, ну, пакіньце іх, здыміце ім двухпакаёвую кватэру, і хай працуюць. Ці пойдзе (развіццё супрацы. – Рэд. belsat.eu) – дадамо», – падкрэсліў Лукашэнка.

Ён нагадаў, што нядаўна ўжо падступаліся да пытання аптымізацыі беларускіх замежных установаў, але гэты працэс, паводле Лукашэнкі, ідзе недастаткова інтэнсіўна.

Hавiны
Лукашэнка прыгразіў звальненнем дыпламатам, якія не з ім
2021.07.20 14:12

МГ belsat.eu

Стужка навінаў