У Літве назвалі шантажом прапанову Лукашэнкі вырашыць міграцыйны крызіс «не задарма»


Габрыэлюс Ландсбергіс.
Фота: Reuters

Міністр замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс назваў заявы Лукашэнка пра «дапамогу» у барацьбе з нелегальнымі мігрантамі шантажом.

«Гэта не дапамога, гэта шантаж. Ад тэрарыстычнага рэжыму на іншае і не разлічваем. Адказ просты – калі Менск не спыніцца і працягне дастаўляць мігрантаў, Літва прапануе новыя санкцыі », – перадала словы міністра ягоная прэс-сакратарка Вітаўце Шмайжыце, паведамляе DELFI.

Аб’ектыў
Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю з мігрантамі
2021.07.19 23:05

Нагадаем, што Лукашэнка ў сваім інтэрв’ю тэлеканалу «Sky News Arabia» заявіў, што ў Літве дзейнічаюць злачынныя групоўкі, якія і займаюцца перапраўкай нелегальных мігрантаў, а Беларусь гатова дапамагчы ў барацьбе з імі, але «не задарма».

Раней Лукашэнка ўжо выказваўся наконт крызісу з нелегальнаю іміграцыяй у Літву. Адну з такіх прамоваў, цытата, «самі будзеце іх есці і лавіць», Літва ўспрыняла як пагрозу. Пасля гэтага ні Лукашэнка, ні ягоныя паплечнікі ні разу афіцыйна датычнасці Беларусі да сітуацыі ў Літве не адмаўлялі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў