Мікіта Залатароў: Камера мяне забівае, але я не хачу паміраць


Мікіта Залатароў падчас суду. Фота з уласнага архіву

Бацька няпоўнагадовага палітзняволенага Мікіты Залатарова Міхаіл Лапуноў сустрэўся з сынам.

«Так, я хворы, і камера мяне забівае, але я не хачу паміраць тут. Тата, чаму так? Хачу пад сонцам, на вайне, за цябе, за маму, за брата, каб не дарэмна», – перадаў словы сына Лапуноў.

Сам ён сказаў, што сам у шоку: «Яму ўсяго 17. Ніякіх апеляцый, ніякіх прашэнняў. Рэжым падзе, і ўсе нашы героі будуць з намі. Мы ўсіх абдымаем. А кагосьці будзем памятаць ЗАЎЖДЫ. ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!!»

Суд прызначыў Мікіце Залатарову пакаранне ў выглядзе 1,5 года пазбаўлення волі.

Пракурор жа запытваў для яго 2 гады пазбаўлення волі. Акрамя гэтага памер кампенсацыі маральнай шкоды 1000 рублёў, якую запатрабавалі абодва пацярпелыя, суд вырашыў паменшыць да 500 рублёў кожнаму.

Артыкулы
Вынесены прысуд 17-гадоваму Мікіту Залатарову, абвінавачанаму ў нападзе на супрацоўніка СІЗА
2021.07.14 14:03

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў