КДБ затрымаў сям’ю гісторыкаў – Андруся і Таццяну Мастыкаў


Андрусь і Таццяна Мастыкі.
Фота: BY_culture / Telegram

У Беларусі затрыманыя гісторык і навуковец Андрусь Мастыка і ягоная жонка Таццяна Мастыка, якая ў мінулым узначальвала грамадскае аб’яднанне «Гісторыка». Пра гэта паведамляе Беларуская рада культуры.

Учора да сям’і Мастыкаў з ператрусам прыйшлі супрацоўнікі КДБ. Што шукалі і ў якой справе, невядома. На вобшук у кватэру адваката не пусцілі.

Па апошняй інфармацыі, Таццяна цяпер у цэнтральным апараце КДБ, ейны статус невядомы. Дзе Андрусь, пакуль невядома.

Hавiны
Прайшоў ператрус у Юрася Губарэвіча. Ягоную былую жонку забралі невядомыя
2021.07.20 12:49

МГ belsat.eu

Стужка навінаў