Індыйскі штам каронавіруса выявілі ў Лідскім раёне


Машина скорой помощи в России. Фото: Максим Блинов / РИА Новости

Новы дэльта-штам каронавіруса выяўлены ў Гарадзенскай вобласці, паведамляе Sputnik са спасылкай на Лідскі райвыканкам.

Галоўны санітарны лекар раёну паведаміў, што ў аналізах, якія выбарачна ўзялі ў захварэлых на каронавірус у Лідскім раёне, знайшлі мутацыі індыйскага штаму.

Паводле лекараў цэнтральнай больніцы, сімптомы дэльта-штаму каронавіруса адрозніваюцца ад тых, што ўжо вядомыя і маюць падвышаную заразнасць. Хворыя часцей пакутваюць ад страўнікава-кішачных сімптомаў, а парушэнні нюху і смаку назіраюцца ў меншай колькасці тых, хто захварэў.

Па афіцыйнай статыстыцы Міністэрства аховы здароўя, за апошния содні ў Беларусі зарэгістраваныя – 600 пацыентаў з COVID-19, выпісаныя – 575 пацыентаў.

Усяго, з пачатку пандэміі, у Беларусі былі зарэгістраваныя – 435 тыс. 620 чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 429 тыс. 257 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3 тыс. 344 пацыента з выяўленай каронавірусной інфекцыяй.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў