Сваякі: Ігар Ільяш спакойны і сабраны


У Менскім гарадскім судзе адбыўся разгляд апеляцыі на прысуд карэспандэнткам «Белсату» Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай. Суддзі пакінулі прысуд без зменаў. На фота: Ігар Ільяш, муж Кацярны Андрэевай. Менск, Беларусь. 23 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Як распавялі сваякі журналіста, Ігар бадзёры, не зломлены, спакойны і сабраны.

Ён сядзіць з палітычнымі, матрацаў і бялізны няма. Ігар перадаў, што лістоў можна не дасылаць, усё роўна не дойдуць. 10-дзённы тэрмін канчаецца 26.07.2021 а 10.30. Ігар прасіў перадаць калегам:

«Працаваць, працаваць і працаваць у тры разы болей. Не спыняцца і не апускаць рук!»

Артыкулы
Журналісты «Белсату» Ганна Галёта і Ігар Ільяш не выйшлі на волю праз 72 гадзіны пасля затрымання
2021.07.19 15:01

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў