ЗСУ атакавалі расейскія платформы, што здабывалі нафту і газ у Чорным моры


Украіна нанесла ўдар па свідравых платформах «Черноморнефтагаза». Пра гэта паведаміў кіраўнік анексаванага Крыму Сяргей Аксёнаў, перадае РБК.

Платформа Черноморнефтегаза.
Фота: vivali / WikimediaУкра

Паводле Аксёнава, выратаваны пяць чалавек, трое з іх параненыя. Працягваюцца пошукі яшчэ сямі чалавек.

«Трое параненых, у дваіх моцныя апёкі, яшчэ ў аднаго чалавека моцнае аскепкавае раненне, пасекла ногі», – паведаміла сенатарка РФ ад Крыму Вольга Кавітыдзі.

«Черноморнефтагаз» распрацоўвае два газакандэнсатныя, сем газавых і адно нафтавае радовішчы на шэльфе Чорнага і Азоўскага мораў і ў сухапутнай частцы Крыму. Памер шкоды пакуль не ясны.

Мацней за ўсё пацярпела платформа БК-1, на платформах БК-2 і БК-3 пацярпелых няма. Працы на трох платформах спыненыя, ідзе скід газу, каб спыніць агонь.

«Ракетны ўдар па вежах крыху перашкодзіў расейцам здабычы газу ва ўкраінскім Чорным моры», – заявіў дэпутат Вярхоўнай рады Украіны Аляксей Ганчарэнка.

Адзначаецца, што гэтыя платформы да 2014 года належалі Украіне, але былі захопленыя Расеяй падчас анексіі Крыму.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў