Вольга Стэфанішына: Усе краіны ЕЗ падтрымалі наданне Украіне статусу кандыдата


Вольга Стэфанішына распавяла пра стаўленне еўрапейскіх краінаў да надання Украіне статусу кандыдата на ўступленне ў ЕЗ. У жывым эфіры ўкраінскага тэлемарафону віцэ-прэм’ерка Украіны ў пытаннях еўраінтэграцыі заявіла, што ўсе краіны – сябры Еўразвязу падтрымліваюць наданне Украіне статусу кандыдата.

Сцяг Украіны і Еўразвязу.
Фота: ua.news

«Усе краіны Еўразвязу пацвердзілі, што яны падтрымліваюць наданне Украіне статусу кандыдата пасля пастановы Еўракамісіі ў мінулую пятніцу. Краіны выказалі сваё падтрыманне, нават не чакаючы пасяджэння 24 чэрвеня», – паведаміла Стэфанішына.

Палітык дадала, што на гэтым тыдні працягнуцца дыскусіі адносна фармату канчатковай пастановы. Кожная краіна мае магчымасць вылучыць дадатковыя ўмовы, аднак наданне Украіне статусу кандыдата мае поўны кансэнсус сярод лідараў краінаў ЕЗ.

Нагадаем, што Еўрапейская камісія рэкамендавала Еўрапейскай радзе надаць Украіне статус кандыдата на ўступленне ў Еўразвяз. Канчатковай пастановы Рады ЕЗ пра наданне Украіне статусу кандыдата на сяброўства чакаюць 23-24 чэрвеня.

Hавiны
Францыя, Нямеччына, Італія і Румынія выступаюць за наданне Украіне статусу кандыдата ў ЕЗ
2022.06.16 19:33

Падчас візіту ў Кіеў прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў, што падтрымлівае неадкладнае наданне статусу кандыдата ў сябры ЕЗ. Ён паведаміў, што гэты статус будзе суправаджацца дарожнаю мапай, а таксама будзе ўлічваць сітуацыю на Балканах і ў суседніх краінах, у прыватнасці ў Малдове. Таксама Макрон спадзяецца, што гэтую пастанову аднагалосна прымуць у Еўрапейскай радзе.

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў