У Беларусі зноў збой у працы банкаўскай сістэмы. У банкаматах і крамах не працуюць карткі


У Беларусі адбыўся чарговы збой працы банкаўскай сістэмы. У канцы працоўнага дню менчукі не маглі карыстацца банкаўскімі карткамі, паведамляе тэлеграм-канал «МотолькоПомоги». Гэта пацвердзіў і інфармацыйны партал «Нацыянальнага працэсінгавага цэнтру».

Банкаўская картка ў тэрмінале. Фото depositphotos.com

Банкаўскія карткі не працавалі пры аплаце ў крамах, не працавалі яны і ў многіх банкаматах. Менчукі адзначалі, што некаторыя банкаматы проста выплёўвалі карткі, а іншыя адзначалі, што банкаўскія прыкладанні адлюстроўвалі няверны статус рахункаў.

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр заявіў, што праблема звязана з праблемамі праграмна-тэхнічнага характару. У чым менавіта праблемы ў службе не паведамлялі.

Такія ж праблемы – з аплатай таксі і метро па карце. Паведамляюць, што адпаведныя праблемы фіксуюць таксама ў Гомлі, Нясвіжы, Бялынічах, Віцебску, Берасці.

Нагадаем, што 31 траўня ў Беларусі ўжо адбываліся масавыя збоі працы банкаўскіх картак. З раніцы ў краіне не праходзілі аплаты ў шэрагу крамаў, заправак, рэстарацыяў, а таксама былі праблемы са зняццем гатоўкі ў банкаматах.

Абноўлена
У Беларусі збоі ў працы банкаўскіх картак
2022.05.31 10:37

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў