Рэсурсы Вадзіма Пракоп’ева прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі


Рэсурсы беларускага прадпрымальніка і аднаго з ініцыятараў стварэння ў складзе Збройных сілаў Украіны беларускага палка «Пагоня» Вадзіма Пракоп’ева КДБ Беларусі прызнаў экстрэмісцкімі фармаваннямі.

Вадзім Пракоп’еў. Скрын відэа: «Белсат»

Вядзецца пра тэлеграм-канал «Radio Gaaga» і YouTube-канал «Вадим Прокопьев».

Экстрэмісцкім фармаваннем, у адпаведнасці з выракам КДБ, ёсць група грамадзянаў, абʼяднаных у тым ліку праз гэтыя рэсурсы.

Раней іх занеслі ў рэспубліканскі пералік экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Hавiны
«Маральны выбар не позна зрабіць яшчэ сёння». Вадзім Пракоп’еў звярнуўся да вайскоўцаў РБ
2022.03.01 17:49

У лютым Вадзім Пракоп’еў запісаў разам з беларускімі добраахвотнікамі зварот да вайскоўцаў Узброеных сілаў РБ.

«9 жніўня 2020 года ў нашай краіне захапілі ўладу. Вы і мы сталі закладнікамі гэтага захопу. Вас збіраюцца сёння адправіць на вайну, якую вядзе Пуцін. Гэта ніякая не спецаперацыя дзеля дэнацыфікацыі і дэмілітарызацыі Украіны – Украіна змагаецца за сваю свабоду. Гэта Вялікая Айчынная вайна для ўкраінцаў!» – кажа ў звароце Вадзім Пракоп’еў.

«У 2020 годзе вам цяжка было зрабіць маральны выбар – гэты маральны выбар не позна зрабіць яшчэ сёння. Вы ведаеце, што рабіць. Беларусы, вайскоўцы Рэспублікі Беларусь, пераходзьце на наш бок – тут таксама беларусы», – заклікаў ён.

Артыкулы
Вадзім Пракоп’еў пра падраздзяленне «Пагоня»: Мазгі ўжо пабудаваныя – будзем прырастаць мускуламі
2022.05.19 17:21

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў