«Дарога ў адзін канец». Ва Украіне распавялі, што чакае беларускіх вайскоўцаў у выніку агрэсіі


Калі лукашэнкаўскі рэжым у Беларусі адважыцца напасці на Украіну, ён сутыкнецца са шматлікімі перашкодамі. Пра гэта паведаміў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі памежнай Ровенскай вобласці Віталь Коваль, піша ТСН.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Паводле яго, «беларуская армія не мае ні баявога досведу, ні матывацыі для наступу», а «задача прайсці праз Заходняе Палессе, то бок Ровенскую вобласць, – мегаскладаная».

«Перш за ўсё з прычынаў мясцовасці і тэрыторыі. Нагадаю, што 40 % тэрыторыі Ровенскай вобласці займаюць лясы, а паўночныя раёны, што мяжуюць з Рэспублікай Беларусь, – гэта непраходныя лясы, часам нават балоты. Па-другое, тут 170 рэк, рэкі – гэта масты, адпаведна, якія можна заблакаваць. І рух войскаў можна спыніць», – сказаў Коваль.

Таксама, адзначыў ён, на мяжы з Беларуссю ўзмоцнена нясуць баявое дзяжурства Збройныя сілы Украіны, а яшчэ тэрытарыяльная абарона і добраахвотныя грамадскія атрады.

«Таму, я думаю, […] ехаць ва Украіну праз Ровенскую вобласць будзе фатальнай памылкай і дарогай у адзін канец», – заявіў кіраўнік вобласці.

Hавiны
«Беларускі народ не падтрымлівае гэтай ідэі». Кіраўнік Офісу Зяленскага сумняецца ў нападзе Лукашэнкі
2022.06.20 12:15

Раней кіраўнік Офісу прэзідэнта Украіны Андрэй Ермак сказаў, што сумняецца, што Беларусь прыме маштабны ўдзел у расейскай агрэсіі.

«Безумоўна, Беларусь прыняла ўдзел у агрэсіі – менавіта з яе тэрыторыі стартавалі першыя ракеты, адтуль напалі расейскія войскі. Аднак мы лічым, што беларускі народ не падтрымлівае гэтай ідэі. Безумоўна, яны далі сваю тэрыторыю для расейскіх войскаў. Але імавернасць маштабнага ўдзелу ў вайне беларускага войска не вельмі высокая менавіта праз настроі народу Беларусі», – сказаў ён.

Hавiны
Украінскі генерал назваў умову, пры якой Лукашэнка можа напасці на Украіну
2022.06.19 11:03

Таксама і былы кіраўнік Службы замежнай выведкі Украіны, генерал арміі Мікола Маламуж лічыць, што Аляксандр Лукашэнка наўрад ці наважыцца найбліжэйшым часам на наступальную аперацыю супраць Украіны.

На ягоную думку, Лукашэнка можа спрыяць дзеянням РФ, даючы плацдармы, аэрадромы, размяшчаючы дывізіёны, «Іскандэры» і нават арганізуючы пэўныя правакацыі. Але да таго часу, пакуль Расея не пачне больш эфектыўнай наступальнай аперацыі, ён не будзе далучацца да стратэгічных наступаў, адзначыў генерал.

Hавiны
Украінскі вайсковы эксперт: Лукашэнка рэальна рыхтуецца да вайны
2022.06.18 14:26

Між тым украінскі вайсковы эксперт Алег Жданаў мяркуе, што рэжым Лукашэнкі рыхтуецца да вайны:

«Усе тыя дзеянні для рыхтавання да вайны, што ажыццяўляе Лукашэнка, не трэба ўспрымаць як пусканне пылу ў вочы Пуціну, на жаль. Лукашэнка павышае градус напругі, і ўжо ігнараваць ды казаць, што гэта гульня, стоадсоткава немагчыма».

Паводле Алега Жданава, «Лукашэнка, магчыма, з аднаго боку, далей адцягвае той час, калі трэба аддаваць загад на ўварванне, але пры гэтым Беларусь рэальна рыхтуецца да вайны».

Таксама і былы кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы, генерал Станіслаў Козей не выключае ўдзелу войскаў рэжыму Лукашэнкі ў нападзе на Украіну, каб адцягнуць украінскія войскі з поўдня ці ўсходу.

Hавiны
«Пуцін ірацыянальны». Польскі генерал заклікаў пачаць ставіць вайсковыя бар’еры Расеі
2022.06.18 15:19

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў