Каля Дубічаў-Царкоўных на беларуска-польскай мяжы беларускія вайскоўцы спрабавалі зрабіць падкоп пад сцяной, што падзяляе дзве краіны. Пра гэта ў Twitter паведамляе Памежная ахова Польшчы.
W dn.19.06 na terytorium🇵🇱próbowało nielegalnie przedostać się z🇧🇾21 os.-m.in.ob.Maroka,Senegalu i Indii.
Zdarzenia miały miejsce na odcinkach #PSGNarewka #PSGCzeremcha
Na odcinku #PSGDubiczeCerkiewne patrole🇵🇱zauważyły 6 żołnierzy🇧🇾,którzy próbowali zrobić podkop pod barierą. pic.twitter.com/yL2yatfPtJ— Straż Graniczna (@Straz_Graniczna) June 20, 2022
Будаўніцтва сцяны пачалося ў адказ на масавыя спробы мігрантаў пры падтрыманні афіцыйных уладаў Беларусі незаконна прайсці беларуска-польскую мяжу.
Паводле польскіх памежнікаў, падкоп пад сцяной спрабавалі зрабіць шасцёра беларускіх вайскоўцаў.
Таксама 19 чэрвеня на тэрыторыю Польшчы з Беларусі спрабавала нелегальна трапіць 21 асоба, у тым ліку грамадзяне Марока, Сенегалу і Індыі.
З пачатку года ў Польшчы зафіксавалі больш як 5 тысяч незаконных спробаў перайсці мяжу з Беларуссю.
Памежныя службы Польшчы апублікавалі відэа з першымі гатовымі секцыямі агароджы на мяжы з Беларуссю. Пралёты ўсталяваныя ўжо на 140 км.
Якуб Хруст belsat.eu