За БЧБ-сцяг на намёце ў лесе затрымалі мужчыну


Учора, 19 чэрвеня, каля санаторыя «Радон» у Дзятлаўскім раёне затрымалі Віктара Мацкевіча. Падставай стаўся БЧБ-сцяг на намёце, перадае праваабарончы цэнтр «Вясна».

БЧБ-сцяг на беразе. Фота носіць ілюстрацыйны характар. Крыніца: viasna96 / Telegram

Мужчына адпачываў на прыродзе ў выходны дзень з намётам, які стаяў у лесе. Аднак гэта не перашкодзіла міліцыянтам расцаніць адпачынак з БЧБ-сцягам як «несанкцыянаванае пікетаванне».

Паведамляецца, што затрыманне ажыццяўляў падпалкоўнік з Дзятлаўскага РАУСа У. І. Святоха.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў