З нагоды Дня медыкаў жыхары Сенніцы зладзілі акцыю


Жыхары Сенніцы віншуюць медыкаў з прафесійным святам.
Фота: Аляксей Змагарскі, тамтэйшы жыхар

Вольная Сенніца вырашыла павіншаваць медыкаў такім незвычайным чынам: яны зладзілі фота акцыю ў падтрымку самых патрэбных людзей у краіне.

«Гэта свята і добрае, і сумнае адначасова. Добрае, таму што медработнік займаемся сваёй любімай справай, ратуе жыцця, робіць свет дабрэйшым. А сумны, таму што ў Беларусі быць лекарам – гэта:

• атрымліваць капейкі за свой цяжкі праца;

• быць звольненым за грамадзянскую пазіцыю;

• сядзець на ІЧУ і ў СІЗА за тое, што рабіў сваю працу сумленна;

• працаваць на знос да прыпынку пульсу, таму што ўмовы працы не дазваляюць іначай, а жыцці ратаваць трэба;

• рэанімаваць людзей пасля зносін з «сілавымі» органамі», – пішуць нам жыхары Сенніцы.

Жыхары Сенніцы віншуюць медыкаў з прафесійным святам.
Фота: Аляксей Змагарскі, тамтэйшы жыхар
Жыхары Сенніцы віншуюць медыкаў з прафесійным святам.
Фота: Аляксей Змагарскі, тамтэйшы жыхар
Жыхары Сенніцы віншуюць медыкаў з прафесійным святам.
Фота: Аляксей Змагарскі, тамтэйшы жыхар

Удзельнікі акцыі падкрэслілі, што беларусы цэняць і памятаюць ахвяру медработнікаў апошніх гадоў:

«Тысячы медработнікаў былі звольненыя па палітычных матывах. Тысячы пацыентаў заставаліся без патрэбнага лячэння, таму што іх лекар быў на сутках.

Дзякуй вам, нашы родныя, за вашу працу, бескарыслівасць і неабыякавасць».

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў