У Маладзечне затрымалі 6 чалавек, сярод іх – журналісты «Рэгіянальнай газеты»


Затрыманне ў Маладзечне.
Фота: РГ

Журналістаў адпусцілі праз некалькі гадзін, астатнія затрыманыя застаюцца ў зняволенні, паведамляе «Рэгіянальная газета».

Затрыманне адбылося каля каменю «Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі». Каля 14 гадзін у маладзечанскі парк заехала міліцэйская газель, і сілавікі ў форме і цывільным адзенні схапілі шэсць чалавек. Сярод затрыманых апынуліся жанчыны, якія маюць непаўнагадовых дзяцей.

Па звестках «РГ», з затрыманымі праводзяць прафілактычныя гутаркі. Журналістаў выпусцілі прыкладна праз дзве гадзіны. Астатнія затрыманыя на гэты момант заставаліся ў аддзяленні міліцыі.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў