Піневіч выказаўся пра недахоп другой дозы вакцыны і звальнення медыкаў


Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя ў эфіры БТ пракаментаваў звесткі пра недахоп другога кампанента вакцыны ў беларускіх паліклініках: прышчэпленыя першай вакцынай не маглі поўнасцю завяршыць вакцынацыю.

Зміцер Піневіч.
Фота: «Рэгіянальная газета»

Як патлумачыў Піневіч, сітуацыя была звязана з асаблівасцямі вытворчасці вакцыны «Спутник V» у Беларусі. «Мы атрымліваем на разліў вакцыну і другі для нас абавязковы элемент у тым, што ўвесь кантроль якасці праходзіць у Маскве. Гэта лагістычна займае некалькі больш часу», – патлумачыў міністр.

«Шчыра скажу, не бачыў вялікай трагедыі ў несвоечасовым паступленні другога кампанента вакцыны. Гэта збой тых лагістычных ланцугоў, якія былі для нас важныя. І яны былі вырашаны, гэта было літаральна некалькі дзён», – адзначыў Піневіч.

Дзмітрый Піневіч не бачыць у гэтым праблемы. Паводле яго слоў розніца ў часе паміж прышчэпкай першым і другім кампанентам можа дасягаць 90 дзён.

Аднак рэкамендуемы перыяд паміж дозамі складае 21 дзень, але дапушчальны часовай прамежак павінен складаць не больш за 6 тыдняў, раней заяўляў член-карэспандэнт РАН Аляксандр Гарэлаў.

«Цяпер Беларусь атрымала 160 тысяч доз другога кампанента ў адной партыі, затым – яшчэ 90 тысяч доз, таму праблема ліквідаваная», – сказаў міністр.

Hавiны
«Ні адной хвіліны не пашкадавала, што я педыятр». Гісторыя 82-гадовай Ірыны Янкоўскай
2021.06.20 07:00

Таксама Піневіч заявіў, што масавага звальнення медыкаў у краіне няма:

«Калі б мы з вамі бачылі масавае звальненне медыкаў, мы б іх бачылі наяве», – адзначыў міністр.

Ён дадаў, што ў краіне «гэтага няма», але пытанне недахопу кадраў можа насіць розны характар.

Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя адзначыў, што тэрмін ізаляцыі кантактаў першага ўзроўню можа скараціцца да 7 дзён. Таксама будзе разглядацца пытанне аб адмене каранціну пры прыбыцці ў Беларусь для вакцынаваных.

Гісторыі
«Нас за праўду караюць». Фельчарка хуткай дапамогі – пра 38 гадоў працы, артыкул 23.34 і звальненне
2021.06.20 07:00

АД, belsat.eu

Стужка навінаў