Кацярына Андрэева працуе памочніцай швачкі і чытае Шаламава


Кацярына Андрэева.
Фота: сямейны архіў Ігара Ільяша

Зняволеная журналістка напісала мужу пра свой стан і побыт. Ігар Ільяш змясціў урыўкі з ліста жонкі ў сваім фэйсбуку. Гэта яе першы ліст пасля каранціну.

Паводле напісанага ў лісце, Кацярыну размеркавалі ў атрад №9, дзе яна працуе на швейнай фабрыцы ў невялікай брыгадзе, што шые трыкатажныя вырабы – элементаў формы формы для курсантаў МНС.

«Абсалютна медытатыўнае занятак», – піша Кацярына. Як можна меркаваць з ліста, у цэлым яна задаволеная, што бясконцае сядзенне ў камеры змянілася працай.

Журналістка цяпен памочніца швачкі. У яе 8-гадзінны працоўны дзень і яна пакрысе адаптуецца да ўмоў.

«Я ніколі не баялася працы. Яна не бывае сорамнай, нявартай. Любая праца вартая пашаны», – піша яна.

Кажа, што «да вялікага шчасця» знайшла на кніжнай паліцы ў атрадзе «калымскіх апавяданні» Варлама Шаламава. Цяпер чытае.

Таксама Кацярына папрасіла перадаць яе прабачэнні тым людзям, хто ёй піша ў калонію, але рэдка атрымлівае адказы – часу адказваць на лісты зусім мала, гэта ж не СІЗА. Яна абяцае, што паступова паспрабуе адказаць усім.

Лісты і тэлеграмы зараз можна адпраўляць на адрас: 246035, г. Гомель, вул. Антошкін, 3, ВК №4. Кацярыне Андрэеўне Бахвалавай.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў