Аналітык: Заходнія санкцыі будуць адным з ключавых фактараў разбурэння рэжыму Лукашэнкі


Палітычны аналітык Ігар Ільяш у сваім тэлеграм-канале распавёў, якія наступствы будзе мець новы пакет заходніх санкцыяў.

Эксперт падкрэслівае, што цяпер гаворка ідзе пра беспрэцэдэнтныя па сваіх маштабах абмежаванні ў дачыненні рэжыму Лукашэнкі: Еўразвяз упершыню рыхтуе сектаральныя санкцыі, якія закранаюць ключавыя галіны эканомікі. Але якія гэта будзе мець наступствы?

«Я магу адназначна сказаць чаго не будзе: не будзе захавання статус-кво. Таму што для гэтага ў рэжыму няма рэсурсаў. У кароткатэрміновай перспектыве (ад тыдня да месяца) варта чакаць альбо рэзкага ўсплёску тэрору, альбо тактычных саступак.

У першым выпадку гаворка ідзе пра класічны сцэнар – «бамбіць Варонеж»: Макей жа папярэджваў, што грамадзянская супольнасць можа быць ліквідаваная ў выпадку прыняцця новых санкцыяў. Вядома, з улікам досведу апошняга года, нялёгка ўявіць, як можна істотна павысіць градус тэрору – здавалася б, куды ўжо больш. Але на самай справе вельмі нават можна. Напрыклад, сцэнар а-ля «стадыён Сантʼяга» (то бок нейкі імправізаваны канцлагер для іншадумцаў) у нас яшчэ не выкарыстоўваўся і зусім не з-за гуманістычных меркаванняў.

Hавiны
«Як толькі паступіць загад». Карпянкоў намякнуў, што сілавікі гатовыя перайсці да забойстваў апазіцыянераў
2021.04.29 22:49

У другім выпадку (і такі сцэнар больш імаверны) гаворка ідзе пра вызваленне часткі палітвязняў. Рабіцца гэта будзе абавязкова ў звязку з абмежавальнымі мерамі супраць заходняга бізнесу і працягам рэпрэсіяў у звыклым рытме. Сэнс просты: вызваленне вязняў павінна выглядаць не праявай слабасці, а актам добрай волі.

Аб’ектыў
Ці вызваляць палітвязняў з нагоды афіцыйнага Дня Рэспублікі?
2021.06.15 22:37

Першы варыянт не павінен палохаць: калі цяпер нічога не рабіць, то пры цяперашняй дынаміцы тэрору да паўнавартасных канцлагераў мы ўсё роўна неўзабаве прыйдзем, гэта толькі пытанне часу. Другі варыянт не павінен ствараць ілюзіяў: ад палітыкі рэпрэсіяў Лукашэнка цяпер адмаўляцца не стане. Але самае галоўнае, што ні адзін з гэтых варыянтаў не вырашыць праблемы рэжыму (першы наагул пагоршыць яго становішча)».

Аналітыка
Ці працуюць санкцыі? З якімі абмежаваннямі сутыкаўся рэжым Лукашэнкі, і да чаго гэта прыводзіла
2021.06.02 09:00

А ў доўгатэрміновай перспектыве (ад некалькіх месяцаў да 1,5 гадоў) «магутныя заходнія санкцыі будуць адным з ключавых фактараў разбурэння рэжыму Лукашэнкі», перакананы аналітык.

Ільяш не згодны з меркаваннем, што санкцыі нібыта нічога не вырашаюць і могуць прывесці толькі да «кансервацыі сістэмы». Паводле яго, такі тэзіс будуецца на «банальнай падмене кантэкстаў».

«Зразумела, санкцыі – гэта не чароўная палачка, самі па сабе яны нічога змяніць не могуць. Гэта толькі фактар, які здольны прывесці да пераменаў выключна ва ўзаемадзеянні з іншымі элементамі. Дык вось у выпадку Беларусі ўмовы для паспяховага сінтэзу гэтых элементаў ёсць: рэжым знаходзіцца ў электаральнай прорве».

Паводле эксперту, дзяржаўная прапаганда не зможа «ператварыць супрацьстаянне з усім цывілізаваным светам у «народную вайну» – занадта вялікае адчужэнне паміж рэжымам і грамадствам».

Hавiны
Еўрапарламент заклікае ўвесці супраць рэжыму Лукашэнкі новыя санкцыі, у тым ліку адключыць краіну ад SWIFT
2021.06.10 10:50

«Нават для пасіўнай большасці санкцыі – гэта праблема выключна ўлады. І калі ўлада не зможа ахаваць краіну ад гэтай праблемы, то гэта будзе сведчаннем толькі слабасці рэжыму, яго няздольнасці вырашаць элементарныя праблемы. Гэтая недзеяздольнасць – будзе сігналам для ўсіх.

То бок пагаршэнне эканамічнай сітуацыі можа стаць штуршком да мабілізацыі пратэставага электарату. Насуперак прапагандзе, гэта не мае нічога агульнага з так званымі «галоднымі бунтамі», таму што гаворка ідзе не пра змяненне электаральнай сітуацыі. Чаму ў жніўні-кастрычніку людзі масава ішлі пад кулі і гранаты, а цяпер не ідуць? Таму што летась была вера ў тое, што менавіта цяпер можна ўсё змяніць, а значыць рызыка апраўдана. Няздольнасць справіцца з эканамічнымі наступствамі санкцыяў як раз і можа стварыць адчуванне, што ўлада захісталася, зʼявіўся шанец на перамены і рызыка цяпер зноў апраўдана. А самае галоўнае – эканамічныя наступствы санкцыяў будуць дэматываваць прадстаўнікоў улады, спрыяць распаду сістэмы знутры.

Вонкавапалітычныя паразы наогул вельмі часта правакавалі развал недэмакратычных сістэмаў – менавіта таму што дэманстравалі поўнае бяссілле і неэфектыўнасць падобных рэжымаў».

Hавiны
Ці прыме Еўразвяз санкцыі, якія нашкодзяць простым беларусам? Разважаюць аналітыкі
2021.06.11 19:27

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў