Расея спыняе пастаўкі газу ў Фінляндыю з-за адмовы плаціць у рублях


Расейская кампанія «Газпром» з 21 траўня прыпыніць пастаўкі газу фінскай кампаніі «Gasum» з-за яе адмовы плаціць у рублях.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: urengoy-dobycha.gazprom.ru

«Gasum» 17 траўня паведаміла расейскі бок аб тым, што ініцыюе арбітражнае разбіральніцтва ў дачыненні да кантракту на пастаўку газу з ТАА «Газпром», і заявіла, што не мае намеру аплачваць газ у рублях.

Тады ў фінскай кампаніі заявілі, што дапускаюць спыненне паставак з 20-21 траўня.

Так, 20 траўня фінская кампанія атрымала ад расейскага боку апавяшчэнне аб прыпыненні паставак і мае намер пастаўляць газ сваім кліентам з іншых крыніц праз трубаправод «Balticconnector», які злучае фінскія і эстонскія газавыя сеткі.

«Вельмі шкада, што пастаўкі прыроднага газу па нашым кантракце на пастаўку цяпер будуць прыпынены. Аднак мы ўважліва рыхтаваліся да гэтай сітуацыі і пры ўмове, што ў газатранспартнай сетцы не будзе ніякіх збояў, мы зможам забяспечыць усіх нашых кліентаў газам у бліжэйшыя месяцы», – кажа генеральны дырэктар «Gasum» Міка Вільянен.

Раней «Газпром» прыпыніў пастаўкі газу ў Польшчу і Балгарыю таксама з-за адмовы газавых кампаній гэтых краін плаціць за пастаўкі расейскага газу ў рублях.

Аналітыка
Эксперт у пытаннях энергетыкі: ЕЗ можа існаваць без расейскага паліва, і пры гэтым эканоміка не абваліцца
2022.04.27 18:09

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў