Палітычны пераслед у Беларусі за 20 траўня


Кожны дзень у Беларусі праходзяць суды, затрыманні ці заводзяць новыя палітычныя крымінальныя справы. Распавядаем пра рэпрэсіі, пра якія стала вядома 20 траўня.

– Сёння суддзя Міхаіл Макарэвіч разгледзеў на закрытым паседжанні скаргі Эдуарда Бабарыка і яго адваката на падаўжэнне тэрміну ўтрымання пад вартай. У вызваленні з-пад варты адмоўлена, Эдуард застаецца ў зняволенні. Адвакат падаў скаргу ў вышэйшую інстанцыю, скаргу разгледзяць на наступным тыдні. Эдуард бесперапынна ўтрымліваецца пад вартай ужо больш за 23 месяцы.

– Прамысловага альпініста з Магілёўскай вобласці затрымалі за рэгістрацыю ў плане «Перамога». Паўлу Якімюку інкрымінаваны артыкул 361-1 КК Беларусі («удзел у экстрэмісцкім фарміраванні»).

– Праваабаронцы Беларусі 20 траўня прызналі палітзняволенымі яшчэ траіх чалавек. Гэта Дзмітрый Кандраценка, Аляксандр Лучыновіч і Павел Наздра. Іх абвінавачваюць у спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці, а затрымалі за перадачу інфармацыі аб расейскай вайсковай тэхніцы незалежнаму тэлеграм-каналу.

Артыкулы
Дар’я Лосік: У дзень вызвалення Ігара я паеду забяру яго і больш ніколі не адпушчу
2022.05.20 11:45

– ГУБАЗіК затрымаў настаўніка гісторыі лінгвістычна-гуманітарнага каледжа. 31-гадовага Андрэя Дараховіча сілавікі вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах і «уцягванні ў іх малалетніх дзяцей» і запісалі з мужчынам пакаяльнае відэа. Андрэй мае жонку і двух непаўналетніх дзяцей.

– За імправізаванае пахаванне Лукашэнкі да 4.5 гадоў пазбаўлення волі. У судзе Віцебскага раёну завяршыўся судовы працэс над палітвязнямі Ірынай Пярцовай, Арцёмам Латышавым, Кацярынай Макарэвіч і Юліяй Лабуновай. Ім прысудзілі ад 2 да 4,5 гадоў пазбаўлення волі. Усе былі затрыманыя ў верасні 2021 года, і 7 месяцаў да суда правялі ў Віцебскім СІЗА. Іх судзілі паводле трох артыкулах Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь: ч.2 арт. 339; ч.1 арт. 342; арт. 341.

– У Наваполацку на закрытым пасяджэнні вынесены прысуд Міхаілу Лабаню. Яго абвінавацілі ў паклёпе ў дачыненні да Лукашэнкі, абразе Лукашэнкі і абразе прадстаўніка ўлады. Суддзя Віталь Лапко прызнаў яго вінаватым і асудзіў да 4 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штрафу ў памеры 100 базавых велічынь.

– «Честная газета» прызнана «экстрэмісцкім фарміраваннем». Гэта штотыднёвае выданне пра навіны беларускага пратэсту, арыентаванае на аўдыторыю, якая мала карыстаецца інтэрнэт рэсурсамі.

Артыкулы
Сябар Аўтуховіча: «Мікола – рамантык. Ён жадаў падняць масы, абвінавачванне абсурднае»
2022.05.20 10:47

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў