МАК абмяркуе адхіленне беларускіх і расейскіх спартоўцаў ад спаборніцтваў


Сесія Міжнароднага алімпійскага камітэту адбудзецца 20 траўня. На ёй, у тым ліку, будзе абмяркоўвацца адхіленне беларускіх і расейскіх спартоўцаў ад удзелу ў спаборніцтвах з-за вайны ва Украіне, паведамляе беларускі Фонд спартовай салідарнасці.

Пасяджэнне кіруючага органа адбудзецца ў змешаным фармаце: некаторыя члены МАК будуць прысутнічаць у Лазане, іншыя – далучацца да яго па відэасувязі.

Фота: bangkokpost.com

Пасля пачатку вайны ва Украіне, Міжнародны алімпійскі камітэт 28 лютага заклікаў спартовыя арганізацыі адхіліць расейскіх і беларускіх спартоўцаў ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах, але пакінуў канчатковае рашэнне за асобнымі кіруючымі органамі.

Між тым, арганізатары ўжо некалькі міжнародных спаборніцтваў забаранілі беларусам і расейцам прымаць у іх удзел.

У адказ на гэта некаторыя спартоўцы спрабавалі змяніць грамадзянства, каб прымаць удзел у спаборніцтвах. Напрыклад, такія прапановы паступалі ўладам Казахстану.

Hавiны
Спартсмены з Расеі і Беларусі хочуць выступаць за Казахстан
2022.05.17 21:31

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў