Долар упаў ніжэй за 2,5 рубля. Гэта мінімум са жніўня 2020-га


У Беларусі рубель працягвае ўмацоўвацца адносна амерыканскага долара. На гандляваннях 20 траўня курс фактычна дасягнуў мінімуму жніўня 2020 года.

Курс беларускага рубля 20 траўня 2022 года. Скрыншот: myfin.by

На пачатку гандляванняў у Менску долар страціў сёння амаль 3 капейкі і апусціўся да 2,4773 беларускага рубля, а еўра знізіўся на 1 капейку да 2,6102.

Курс беларускага рубля 15 сакавіка 2022 года. Скрыншот: myfin.by

Расейскі рубель вырас адразу на 10 капеек да 4,0984 беларускага рубля за 100 адзінак.

Курс беларускага рубля 24 лютага 2022 года. Скрыншот: myfin.by

Гандляванні працягваюцца.

Курс беларускага рубля 10 жніўня 2020 года. Скрыншот: myfin.by

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў