Часопіс «Time» прызнаў Уладзіміра Зяленскага самым уплывовым чалавекам 2022 года


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі стаў самым уплывовым чалавекам 2022 года паводле версіі чытачоў часопісу «Time». Зяленскі набраў больш за 3,3 млн галасоў і заняў першае месца з 5 % галасоў. Палітык апярэдзіў Ілана Маска і Борыса Джонсана.

Уладзімір Зяленскі.
Фота: president.gov.ua

У выданні адзначылі, што калі ў лютым расейскія войскі пачалі поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну, былы комік Уладзімір Зяленскі, які не меў палітычнага досведу да абрання прэзідэнтам Украіны ў 2019 годзе, выйшаў на сусветную арэну і згуртаваў сусветных лідараў для падтрымання Украіны.

  • У адкрытым галасаванні Зяленскі набраў больш за 3,3 млн галасоў і заняў першае месца з 5 %.
  • На другім месцы апынуўся генеральны дырэктар «Tesla» і «SpaceX» Ілан Маск з 3,5 % галасоў. Летась у снежні Маск быў названы чалавекам года – 2021 паводле версіі часопісу «Time».
  • Прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан заняў трэцяе месца з 3,4 % галасоў.
  • За Джонсанам з 3,2 % галасоў былі медыкі, якія па-ранейшаму граюць важную ролю ў барацьбе з COVID-19.
  • Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заняў пятае месца з 3,1 % галасоў.

Поўны спіс «Time100» 2022 года, які будзе абраны рэдактарамі «Time», апублікуюць 23 траўня.

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў