Арэстовіч распавёў, як будуць вызваляць Крым і Данбас


Дарадца Офісу прэзідэнта Украіны Аляксей Арэстовіч спрагназаваў імаверны сцэнар вызвалення Крыму і Данбасу. Палітык выказаў меркаванне ў інтэрв’ю «Politeka», што цывільнае насельніцтва не мае пацярпець.

Аляксей Арастовіч.
Фота: president.gov.ua

Арэстовіч мяркуе, што Украіна мае дастаткова сілаў, каб вызваліць акупаваныя Расеяй Крым і раёны Данбасу, захопленыя да 24 лютага.

«Няма ніякіх праблемаў вызваліць Крым і Данбас ваенным шляхам пры наяўнасці ўмоваў і ваеннай сілы. Калі расейскае войска аслабне да такой ступені, што не зможа эфектыўна абараняцца, мы пачнем дзеяць. Таксама справа залежыць ад тэрмінаў паставак у рамках ленд-лізу», – кажа Арэстовіч.

Палітык заявіў, што Украіна адназначна працягне змагацца за ўсе свае тэрыторыі, асабліва захопленыя пасля поўнамаштабнага ўварвання 24 лютага. Таксама Арэстовіч адзначыў, што Кіеў мае неабходны патэнцыял развязаць праблему Крыму і Данбасу ваенным шляхам.

Вусы Скарыны
Крым – гісторыя супрацьстаяння
2022.05.17 20:30

«Мы шукаем спосаб адваяваць тэрыторыі так, што ніводзін волас не ўпадзе з галавы нашых суайчыннікаў на акупаваных тэрыторыях. Мы гэта даказалі ў 2014 годзе», – заявіў ён.

Арэстовіч дадаў, што цяпер сілы расейскіх агрэсараў паступова вычэрпваюцца. Войскі РФ вымушаныя здымаць тэхніку для вайны з доўгатэрміновага захоўвання. Палітык разлічвае, што як толькі складзецца сітуацыя для пералому і вяртання тэрыторыяў, Кіеў паспрабуе ёй скарыстацца.

Hавiны
Супраць дарадцы прэзідэнта Украіны ў Беларусі распачалі крымінальную справу
2022.03.17 19:04

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў