З'явіліся вынікі расшыфравання самапісцаў самалёта, што ўпаў у Баранавічах


Дым на месцы здарэння ў Баранавічах.
Фота: Telegram / intexpress

Экіпаж не пакінуў самалёта, працягваў змагацца, яму ўдалося перайсці на рэзервовую сістэму кіравання, паведамляе Міністэрства абароны.

Камандуючы ВПС і войскаў СПА Беларусі генерал-маёр Ігар Голуб распавёў, што на гэты момант па выніках папярэдняй працы Дзяржаўнай камісіі ўдалося дастаць і расшыфраваць бартавыя самапісцы самалёта:

«Экіпаж пасля ўзнікнення аварыйнай сітуацыі даклаў кіраўніку палётаў пра пашкоджанне сістэмы кіравання, што пацвярджаюць матэрыялы абʼектыўнага кантролю чорных скрыняў. У гэтай сітуацыі экіпаж абавязаны быў пакінуць самалёт, катапультавацца. Кіраўнік палётаў не менш за 10 разоў у эфір падаў каманду: «Катапультуйцеся! Катапультуйцеся! Скачыце!». У гэты час самалёт перайшоў у некіравальны хаатычны рух, яго траекторыя пачала ўхіляцца ў бок гораду».

Генерал-маёр падкрэсліў, што экіпаж не пакінуў самалёта, працягваў змагацца, яму ўдалося перайсці на рэзервовую сістэму кіравання : «У гэтых умовах неймавернымі высілкамі на вышыні каля 50 метраў экіпажу ўдалося выраўняць, стабілізаваць кірунак палёту і накіраваць самалёт менавіта ў той адзіны пункт, што быў па-за жылымі пабудовамі».

Менавіта праз намаганні адвесці самалёт ад жылых дамоў у экіпажу не хапіла часу ўратаваць сябе, мяркуе Ігар Голуб:

«Са звестак бартавых самапісцаў мы бачым, што экіпаж кіраваў самалётам да моманту дотыку з зямлёй. Але ўжо ў гэтай сітуацыі я як камандуючы бачу, што экіпаж выявіў найлепшыя якасці беларускіх вайскоўцаў: да канца выконваў свой воінскі абавязак, цаною свайго жыцця ўратаваў жыцці мірных нашых грамадзянаў. Гэта сапраўдныя патрыёты нашай краіны.

Ад імя камандавання ВПС і войскаў СПА, усяго асабовага складу ВПС і войскаў СПА хачу выказаць семʼям загінулых, родным і блізкім самыя глыбокія спачуванні. Мы дапамагаем і будзем адпаведна дапамагаць у гэтай сітуацыі. Але гэтыя афіцэры, гэтыя нашы баявыя браты назаўсёды з намі ў страі».

Абноўлена
У Баранавічах упаў вайсковы самалёт. Два пілоты загінулі
2021.05.19 13:53

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў