Юлія Чарняўская знайшлася, а выбары адмяняюцца. Мінула 285 дзён пратэсту


Пікет у падтрыманне TUT.by.
Фота: Telegram / vybory_smotri

20 траўня стала 285 днём няспынных штодзённых паслявыбарчых пратэстаў у Беларусі супраць гвалту і фальсіфікацыяў.

Улады баяцца выбараў

Не пазней за 18 студзеня 2022 года ў Беларусі меліся адбыцца мясцовыя выбары. За месцы дэпутатаў рознага ўзроўню – ад сельсаветаў і да аблвыканкамаў і Менскага гарвыканкаму – мусілі пазмагацца тысячы кандыдатаў. Сама выбарчая кампанія мусіла стартаваць сама позна ў лістападзе, або менш як праз паўгода.

Hавiны
Выбары – гэта стрэс. Улады вырашылі адмяніць мясцовыя выбары ў 2022 годзе
2021.05.20 21:04

У сітуацыі, калі грамадства так і не прызнала вынікі прэзідэнцкіх выбараў, а эканамічнае становішча не паляпшаецца, улады вырашылі перанесці гэтыя выбары на канец 2023 года, сумясціўшы іх з парламенцкімі. Паўнамоцтвы дзейных дэпутатаў прапануецца працягнуць амаль у паўтара разы.

Гэта ўжо зацвердзілі дэпутаты і прадстаўнікі Савету Рэспублікі, а таксама падтрымала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Юлію Чарняўскую знайшлі

З раніцы 18 траўня, калі ў офісах TUT.BY праходзілі ператрусы, а супрацоўнікаў затрымлівалі, не было вядомае месцазнаходжанне ўдавы заснавальніка парталу Юрыя Зісера Юліі Чарняўскай. Толькі ў другой палове 20 траўня стала вядома, што яна знаходзіцца ў Камітэце дзяржкантролю.

Hавiны
Юлію Чарняўскую змясцілі пад хатні арышт
2021.05.20 23:12

Пасля гэтага стала вядома, што Юлія Чарняўская пад хатнім арыштам. У бліжэйшыя дні ёй маюць выставіць абвінавачанні.

Паніхіда і рэпрэсіі супраць тых, хто не сумуе

У Баранавічах прайшла паніхіда па загінулых падчас катастрофы 19 траўня лётчыках – 33-гадовым маёры Андрэю Нічыпорчыку і 22-гадовым лейтэнанце Мікіце Куканенку.

Аб’ектыў
Поўны адказ сістэмы кіравання
2021.05.20 22:41

Дзяржаўная камісія, якая вывучае чорныя скрыні з месца трагедыі, паведаміла першыя звесткі. Згодна з імі, аварыйная сітуацыя адбылася ў гарызантальным палёце самалёта Як-130 над аэрадромам «Баранавічы». Папярэдняя прычына – адказ сістэмаў кіравання. Ад моманту аварыі да падзення самалёта прайшло трохі больш за хвіліну.

Лукашэнка між тым наказаў старшыню КДБ «выявіць мярзотнікаў», якія пісалі пра трагедыю негатыўныя каментары на дэструктыўных рэсурсах.

Новыя прысуды

Агулам рэпрэсіі ў краіне не спыняюцца. У Берасці за нібыта пагрозы сілавікам асудзілі 60-гадовага інваліда Уладзіміра Гундара, у Горадні пакінулі прысуд музыку і актывісту Ігару Банцару, а ў Менску ў чарговы раз затрымалі былога міліцыянта Дзмітрыя Кулікоўскага.

Hавiны
Інтэрнэт-рэсурсы Ігара Макара і Вольгі Карач прызналі экстрэмісцкімі
2021.05.20 20:02

Таксама чарговая партыя апазіцыйных рэсурсаў была прызнаная экстрэмісцкай. На гэты раз яны належаць Ігару Макару і Вользе Карач.

Наперадзе – прысуд Паўлу Севярынцу і актывістам «Еўрапейскай Беларусі», а таксама пачатак працэсу над Міколам Статкевічам і Сяргеем Ціханоўскім.

Hавiны
Севярынцу рыхтуюцца вынесці прысуд, а Статкевіча этапавалі ў Гомель
2021.05.20 19:19

Ідуць працэсы і над іншымі палітвязнямі. Але тым не менш беларусы і ў 285-ы дзень працягваюць выходзіць на пратэст.

Між тым Святлана Ціханоўская і Павел Латушка заклікалі «пафарбаваць» беларускі пратэст у белы колер.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў