Умовы ўтрымання Паўла Севярынца зрабілі больш жорсткімі


Павел Севярынец на акцыі пратэсту ў Менску. 21 снежня 2019 года.
Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu

Беларускага палітычнага дзеяча Паўла Севярынца прызналі схільным да нападу на адміністрацыю турмы.

Цяпер усе ягоныя перасоўванні па турме мусяць быць у кайданках.

«Паўлу дадалі яшчэ адну «медальку». Нічога нечаканага, як кажуць, але прыемнага мала.

А яшчэ мой непахісны рыцар на праверках, калі трэба назваць імя і артыкул, кажа «незаконна асуджаны Севярынец», пагражаюць яму за гэта карцарам, але я ведаю, што ён не перастане. А мы? Сёння 347 дзён, як Паша не дома», – напісала ў «Фэйсбуку» жонка палітычнага вязня Вольга Севярынец.

Судовы працэс над Паўлам Севярынцам працягваецца. Цяпер ён у Магілёўскай турме № 4 на вул. Крупскай 99а.

Артыкулы
Напярэдадні суда Павел Севярынец звярнуўся да беларусаў
2021.05.11 11:26

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў