Севярынцу рыхтуюцца вынесці прысуд, а Статкевіча этапавалі ў Гомель


Арганізатар пратэсту Павел Севярынец.
Фота: ІА, belsat.eu

У Магілёве рыхтуюцца абвясціць прысуд у справе Паўла Севярынца і актывістаў «Еўрапейскай Беларусі».

Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца, блогерку Ірыну Шчасную ды актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» Змітра Казлова, Яўгена Афнагеля, Паўла Юхневіча, Максіма Вінярскага і Андрэя Войніча судзяць у Магілёве ў закрытым рэжыме.

Прысуд будзе вынесены 25 траўня аб 11-й гадзіне.

Між тым жонка лідара «Народнай грамады» Міколы Статкевіча Марына Адамовіч паведаміла ў Facebook, што палітыка этапавалі сёння ў Гомель.

«Мяркую, з Жодзіна вывезлі ўсіх: і Сяргея Ціханоўскага, і Ігара Лосіка (гэта ведаю дакладна). Ну, можа, хоць так пазнаёмяцца яшчэ да «суда», які будзе разглядаць іх «супольнае злачынства», – заявіла яна.

Артыкулы
Суд над Севярынцам і актывістамі «Еўрапейскай Беларусі». Што трэба ведаць пра гучную справу
2021.05.12 08:00

Дзяржаўная прапаганда вінаваціць Севярынца і астатніх палітычных вязняў у рыхтаванні «каляровай рэвалюцыі» і «беламайдану». У СК заяўляюць, што Севярынец, Статкевіч і Ціханоўскі нібыта аж з кастрычніка 2019 года распаўсюджвалі ў інтэрнэце заклікі да радыкальных дзеянняў і рыхтавалі беспарадкі. А зімовыя пратэсты супраць інтэграцыі з Расеяй нібыта былі «рэпетыцыяй беламайдану».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў