На эка-фэсце «Пастарнак» будзе і дзіцячая праграма


Эка-фестываль «Пастарнак». Фота ад арганізатараў

Эка-фестываль «Пастарнак», які пройдзе 22-23 траўня ў Менску на вуліцы Кастрычніцкай, 19, запрашае маленькіх госцяў.

22 траўня

12:00-20:00 Настольныя гульні «Hobby Games»

Майстар-класы кардонабудаўніцтва ад школы Архітэктурнага мыслення

13:00-15:00 – «Кардонакадабра: КАКТУС»

15:00-17:00 – «Кардонакадабра: КРАБ»

17:00-19:00 – «Кардонакадабра: ЖЫРАФА»

Госцяў чакаюць са сваімі каробкамі, кардонкамі або без усяго гэтага – арганізатары дадуць неабходныя матэрыялы. З іх будуць зробленыя не проста аб’ёмныя кардонныя абʼекты, а сапраўдныя канструктары: усё можна будзе збіраць і разбіраць.

Рэгістрацыя па спасылцы тут. Удзел платны.

Hавiны
Экалогія і творчасць. Вядомы расклад майстар-класаў падчас экафэсту «Пастарнак» у Менску
2021.05.13 14:25

14:00-15:00 і 15:00-16:00 Майстар-класы асноваў запальнай сальсы ад школы танцаў «CREDO»

На майстар-класе наведнікі адчуюць, чаму сальсу палюбілі людзі па ўсім свеце, даведаюцца, як адчуць сябе ўпэўнена ў пары, пазнаёмяцца з цікавымі хлопцамі і дзяўчатамі, выдатна пабавяць час.

Уваход вольны пасля рэгістрацыі тут.

Майстар-класы ад заснавальніка кінашколы-студыі filmschool.by і дырэктара Майстэрні сацыяльнага кіно Андрэя Палупанава.

16:00-18:00 «Сцэнарная лабараторыя».

Канструяванне сцэнарыяў для стварэння фільмаў на экалагічную тэматыку ў фармаце «круглага стала».

22 траўня 18:00-20:00 «Візуалізацыя ідэяў».

Тут дзяцей навучаць, як авалодаць працэсам ператварэння думкі ў візуальны вобраз. Здыманне прыдуманых ідэяў на смартфон.

Уваход вольны пасля рэгістрацыі тут.

12:00-22:00 настольныя і падлогавыя гульні з Англіі.

Джэнг, Карнхол, Галактыка, Кікер, Тры-Два-Адзін.

22 і 23 траўня 12:00-17:00 Майстар-класы ад Адукацыйнага цэнтру «FORMITALIA»

22 траўня

12:00-15:00 – «Дзіцячая англійская ў гульні»

13:00-16:00 – «Займальная дзіцячая кулінарыя»

12:00-17:00 – «Чароўныя вопыты для дзяцей»

12:00-17:00 – Квэст-гульня «Прыгода італьянца ў Беларусі

Уваход вольны пасля рэгістрацыі тут.

23 траўня

12:00-15:00 – «Дзіцячая англійская ў гульні»

13:00-16:00 – «Займальная дзіцячая кулінарыя»

12:00-17:00 – «Чароўныя вопыты для дзяцей»

12:00- 17:00 – «Візаж – для сябе»

12:00-17:00 – Квэст-гульня «Прыгода італьянца ў Беларусі»

Уваход вольны пасля рэгістрацыі тут.

Hавiны
Стаў вядомы лайн-ап экафестывалю «Пастарнак» у Менску
2021.04.30 17:31

22-23 траўня 12:00-19:00 Цацкі для развіцця сэнсорыкі.

Забаўляльная гульнятэка для дзетак з 1 года і да бясконцасці. Тут вас будуць чакаць цэлых тры зоны актыўнасці: Сэнсарныя скрынкі з легендарнымі інструментамі «Маленькія ручкі», першыя навуковыя адкрыцці і вопыты. Тэст-драйв самых гітовых цацак для развіцця.

22-23 траўня 12:00-22:00 Дзіцячыя самакаты «Red Store» і дзіцячыя спартыўныя комплексы «Boody Woody»

23 траўня

13:00-14:30 Дзіцячая кінашкола «B.I.G.film».

Запальны майстар-клас акторскага майстэрства для дзяцей. Тут дзіця пераадолее страх выступу, стане больш упэўненым і разняволеным, пазнае асноўныя практыкаванні для развіцця дыкцыі і зняцця фізічных заціскаў, а таксама вельмі весела і пазнавальна пабавіць час.

Уваход вольны пасля рэгістрацыі тут.

23 траўня 15:00-16:00 Гульнявое шоу ад Crazy Band «Гузікі».

Вельмі яркія, вельмі вясёлыя, вельмі завадныя і неверагодна забіяцкія. Тут лётаюць падушкі, спяваюцца песні, лопаюцца мыльныя бурбалкі і ўсё гэта ўперамешку з гульнямі, танцамі, сюрпрызамі і розыгрышамі. Тым больш што гэты варʼяцкі калектыўчык можа дадаць яскравыя ноткі весялосці вашым сямейным выходным.

Уваход вольны.

Hавiны
У Менск вяртаецца экафестываль «Пастарнак»
2021.04.20 14:26

23 траўня 20:10-20:30 Паказ адзежы дызайнера Надзеі Лунёвай.

Калекцыя «Малевічы» выкананая з перашытага адзення, а касцюмы калекцыі служаць не проста адзеннем, а палатном, на якім дзіця выказвае свой настрой і сваю ўнутраную творчую свабоду.

У працэсе стварэння калекцыі дзеці змогуць адлюстраваць творчую свабоду праз нанясенне пэндзлямі і валікамі яскравых малюнкаў, што стала сапраўдным перформансам! А ўпрыгожванні да калекцыі выкананыя з будаўнічых сцяжак, якія можна выкарыстоўваць не толькі ў прамым прызначэнні, а перапрацоўваць для прыгожых галаўных убораў.

Уваход вольны.

12:00-22:00 настольныя і падлогавыя гульні з Англіі:

Лейдар, Хакей, Джэнг, Флэшбэк, Рокер.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў