Інтэрнэт-рэсурсы Ігара Макара і Вольгі Карач прызналі экстрэмісцкімі


Ігар Макар. Уласнае фота

Прэс-служба Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі паведаміла пра пашырэнне спісу рэсурсаў, прызнаных экстрэмісцкімі.

Гэтак, 18 траўня рашэннем суда Цэнтральнага раёна Менску рэсурсы Вольгі Карач і Ігара Макара: тэлеграм-каналы «НАШ ДОМ», «НАШ ДОМ ТВ», «Игорь Макар | Официальный канал», а таксама youtube-каналы «НАШ ДОМ ТВ» и «Игорь Макар» былі ўнесеныя ў спіс забароненых. Падставай для гэтага сталі матэрыялы ГУБАЗіК МУС.

Адзначаецца, што ў відэароліках гэтых каналаў заклікалі да ўдзелу ў «несанкцыянаваных мітынгах, масавых беспарадках, у тым ліку па матывах палітычнай і ідэалагічнай варожасці, а таксама да захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам і распальвання сацыяльнай варожасці паміж грамадзянамі Беларусі і прадстаўнікамі дзяржорганаў».

ГУБАЗіК заявіў таксама пра «заклікі да дзеянняў па дэстабілізацыі працы Цэнтрвыбаркаму, перашкаджэння законнай дзейнасці дзяржорганаў, а таксама абразлівыя каментары».

Цяпер за рэпост інфармацыі з гэтых інтэрнэт-рэсурсаў пагражаюць штраф або арышт.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў