Украінскі вайсковы эксперт: «Расея ўжо фактычна акупавала Беларусь»


Вайсковы эксперт Міхаіл Самусь у жывым эфіры «Белсату» падзяліўся думкамі аб ролі Беларусі ў вайне ва Украіне. Самусь адзначыў, што Беларусь – фактычна акупаваная краіна, але Украіна прызнае яе агрэсарам.

Вайсковы аналітык Міхаіл Самусь у эфіры «Белсату». Скрыншот БЕЛСАТ / YouTube

Самусь адзначыў, што Лукашэнка цяпер зноў імкнецца «хітра згуляць» у сваіх мэтах. Паводле аналітыка, Лукашэнка абяцаў Пуціну, што будзе браць удзел у вайне, але ў апошні момант адкруціўся. Верагодна, што перад ім стаяла задача пайсці ў наступ на Захадзе – на Валыні, каб расцягнуць фронт, які і так павялічыўся да 1800 км. Гэтыя дзеянні не далі б сканцэнтраваць украінцам абарону ў адным пункце, напрыклад, на Данбасе ці дзесьці яшчэ. Такім чынам прыйшлося б расцягнуць войскі на яшчэ большых тэрыторыях.

Самусь паведаміў, што ва Украіне Беларусь лічаць агрэсарам, бо з яе боку ляцелі ракеты і самалёты. Усе галоўныя войскі, якія шлі на Чарнігаў і Кіеў, ішлі якраз праз Беларусь. Гаворка ішла пра тыя месцы, дзе былі здзейснены асноўныя ваенныя злачынствы.

«Калі б Беларусь не брала ўдзелу ў вайне, калі б не давала тэрыторыю, Пуцін не мог бы фізічна пайсці са свайго Белгараду ці Курску, каб дабрацца да Бучы ці атачыць Кіеў», – дадаў Міхаіл Самусь.

Hавiны
Святлана Ціханоўская ў ААН заклікала прызнаць Беларусь акупаванай Расеяй
2022.03.17 16:10

Нагадаем, што раней Павел Латушка і Святлана Ціханоўская заклікалі ААН і краіны ЕЗ прызнаць Беларусь часткова акупаванай краінай, а таксама назваць Лукашэнку суўдзельнікам ваенных злачынстваў расейскага войска.

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў