Рэдактарку газеты «Новы час» Аксану Колб затрымалі на 10 содняў


Рэдактарку газеты «Новы час» Аксану Колб затрымалі на 10 содняў пасля таго, як сёння, 20 красавіка, забралі на допыт у Следчы камітэт.

Каля 15-й гадзіны Аксана Колб патэлефанавала блізкім і паведаміла, што яе змяшчаюць у ІЧУ, паведамляе «Новы час».

З якой нагоды і ў якой справе – невядома. Але менавіта 10 содняў даецца для выстаўлення абвінавачання ў крымінальнай справе.

Аксана Колб.
Фота: «Новы час»

Сёння дадому да Аксаны Колб прыйшла група невядомых са шчытамі і кувалдамі і ўварвалася ў кватэру рэдактаркі, у выніку чаго яе забралі на допыт у СК, паведамляе «Новы час». Сваякі кажуць, што «невядомыя» не ўжывалі сілы і спецсродкаў супраць журналісткі.

У кастрычніку мінулага года Аксана Колб таксама была затрыманая і дастаўленая ў Следчы камітэт, аднак яе адпусцілі ў той жа дзень.

Газета «Новы час», у якой Аксана Колб лічыцца рэдактаркай, не выходзіць са жніўня 2021 года, а сайт novychas.by быў заблакаваны ў кастрычніку 2021 года.

Артыкулы
Справу Кацярыны Андрэевай перадалі ў Гомельскі абласны суд
2022.04.19 16:14

АД belsat.eu

Стужка навінаў