Ігар Банцэр прайграў суд за камунальныя паслугі на «хіміі» ў часе, калі яго там не было


Былы палітвязень і рок-музыка Ігар Банцэр прайграў суд віцебскай «хіміі». Цяпер ён мусіць заплаціць 81,66 рублёў за камунальныя паслугі ў тыя дні, якія ён быў у ШІЗА, плюс 64 рублі дзяржаўнага мыта.

Такую пастанову сёння вынесла суддзя Вольга Шуманская ў судзе Ленінскага раёну Горадні. Банцэр плануе абскардзіць гэты прысуд.

Игорь Банцер после выхода с «химии»
Ігар Банцэр.
Фота: Белсат

Музыка атрымаў позву ў суд паводле грамадзянскай справы «аб спагнанні сродкаў за пражыванне ў спецінтэрнаце». Згодна пазову, Банцэр за час свайго перабывання на віцебскай «хіміі» з 17 чэрвеня да 17 снежня 2021 года не плаціў за камунальныя паслугі. Пры гэтым за час свайго знаходжання на «хіміі» ён прасядзеў у ШІЗА 82 дні. І менавіта за гэты час адмаўляўся плаціць за пражыванне ў інтэрнаце, дзе яго фізічна не было.

Ігар Банцэр – гарадзенскі панк-рок-музыка і актывіст. Яго затрымалі 20 кастрычніка 2020 года і абвінавацілі ў хуліганстве за танец у стрынгах перад міліцэйскай машынай. Музыка правёў у СІЗА гарадзенскай турмы 5 месяцаў: яго кідалі ў адзіночную камеру, адпраўлялі на прымусовую псіхіятрычную экспертызу ў Навінкі, змяшчалі ў карцар.

Падчас суду, каб абараніць свае правы, Банцэр абвясціў сухое галадаванне, якое трымаў без вады і ежы 16 дзён, да вынясення выраку. Суддзя Наталля Козел 19 сакавіка 2021 года прысудзіла яму 1,5 года «хіміі». Банцэр выйшаў на волю з папраўчай установы адкрытага тыпу № 9 у Віцебску 17 снежня 2021 года. Ён адбыў там увесь прызначаны тэрмін.

Артыкулы
Ігар Банцэр: я не выйшаў на волю, я выйшаў у рэчаіснасць Беларусі
2021.12.18 16:21

СП belsat.eu

Стужка навінаў