«БСБ Банк» будзе браць камісію 20 % за зняцце наяўных з картаў замежных банкаў


«БСБ Банк» змяніў тарыфы на выдачу наяўных у банкаматах банку для ўладальнікаў карт замежных банкаў.

Фота: Белсат

Цяпер камісія «БСБ Банку» пры выдачы наяўных з картак замежнага банку ў беларускіх рублях складзе 20 %. Такая ж камісія будзе дзейнічаць і для замежнай валюты.

Змяненне набыло моц 19 красавіка.

З картак «БСБ Банку», а таксама з картак беларускіх банкаў зняцце наяўных грошай у банкаматах «БСБ Банку» будзе ажыццяўляецца бясплатна.

Hавiны
Наступствы санкцыяў? Банкі паведамляюць аб праблемах з плацяжамі праз SWIFT
2021.08.13 15:39

АД belsat.eu

Стужка навінаў