За паўтары гадзіны шматдзетнай маці сабралі грошы на аплату штрафаў у Br 4500


Ганна Куліева. Скрын з відэа / Белсат

30-гадовая віцяблянка Ганна Куліева выхоўвае чатырох няпоўнагадовых дачок. Пасля прэзідэнцкіх выбараў Ганна, абураная агрэсіяй з боку сілавікоў, узяла ўдзел у пратэстах. За гэта яе пакаралі штрафамі, агульная сума якіх склала больш за 4500 рублёў.

Каб іх заплаціць, Ганна збіралася браць крэдыт.

«Выхоўваем усё ж такі дзяцей – дзяўчатак. І вы ж самі разумееце – трэба і пакарміць, і абуць, і апрануць. Гэта ж мы, дарослыя, можам сабе ў нечым адмовіць. Дзецям жа не адмовіш», – дзеліцца Ганна.

Аб’ектыў
Пакалечаныя лёсы дзяцей палітзняволеных
2021.04.19 23:28

Неабходная для аплаты штрафаў сума была на картцы жанчыны ўжо праз паўтары гадзіны пасля выхаду сюжэту на «Белсаце».

«Эмоцыі зашкальвалі, я прарыдала ўсю ноч, бо не чакала такога, такой салідарнасці ад людзей. Зранку аплаціла ў банку ўвесь штраф цалкам. У мяне проста пакуль няма словаў, каб выказаць удзячнасць людзям!» – кажа Ганна Куліева.

Яна дадае, што грошай прыйшло больш, чым трэба. Рэшту плануе перавесці людзям, якія маюць праблемы з аплатай штрафу.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў