У Менск вяртаецца экафестываль «Пастарнак»


Экафестываль «Пастарнак».
Фота: pasternak.by

22–23 траўня менская прастора «Вершы», што на вуліцы Кастрычніцкай 19, прыме экафестываль «Пастарнак».

Гасцей фестывалю чакае вялікі маркет з экапрадуктамі і касметыкаю, веганскаю ежай, а таксама ёга, масаж і гукатэрапія. Запланаваныя кінапаказы, лекцыі, творчыя майстар-класы, экаініцыятывы ды дзіцячая зона.

«Уваход вольны. Можна прыходзіць з дзецьмі і сабакамі», – кажуць арганізатары.

Наведнікаў заклікаюць прыходзіць са сваймі кубкамі, адмовіцца ад поліэтыленавых пакетаў на карысць шматразовых экаторбаў, а таксама ад папяровых і вільготных сурвэтак, прыязджаць на грамадскім транспарце.

Праект экалагічнага ладу жыцця «Пастарнак» бярэ свой пачатак у 2015 годзе. За гэты час было праведзена больш як 50 падзеяў рознага фармату: ад маркету да гарадскіх фестываляў, ствараліся праекты ў сферы касметыкі, гандлю і аксесуараў. Асаблівая ўвага надаецца тэмам веганства і экалогіі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў