Ціханоўская заклікала ЕЗ адмяніць візы і абвесціць пакет макрадапамогі Беларусі


Святлана Ціханоўская выступіла падчас афіцыйнага адкрыцця дзявятай сесіі Парламенцкай асамблеі «Еўранэст». Чакаецца, што па выніках працы «Еўранэсту» будзе агучаная рэзалюцыя, асаблівую ўвагу ў якой прысвецяць Беларусі.

Падчас афіцыйнага адкрыцця дзявятай сесіі Парламенцкай асамблеі «Еўранэст» Святлана Ціханоўская звярнулася да дэлегатаў. Экс-кандыдат на прэзідэнцтва ў Беларусі распавяла пра прававы дэфолт, гвалт і пераслед у Беларусі. Палітык заклікалі краіны ЕЗ стаць пасярэднікамі ў дыялогу паміж рэжымам і народам.

Даведка

«Еўранэст» – парламенцкая пляцоўка для эканамічнага і палітычнага ўзаемадзеяння краін ЕЗ і Усходніх суседзяў, у лік якіх уваходзіць у Беларусь.

Акрамя гэтага Святлана Ціханоўская заклікала Еўразвяз спрасціць візавы рэжым для беларусаў і абмеркаваць магчымасць бязвізавага ўезду ў ЕЗ, таксама ўдзелу Беларусі ў еўрапейскіх праграмах абмену Erasmus Plus і Horizon Europe. Закранула Ціханоўская і эканамічныя аспект дапамогі для будучай дэмакратычнай Беларусі.

Плануецца, што Парламенцкая Асамблея «Еўранэст» прыме рэзалюцыю, у якой асаблівая ўвага будзе прысвечаная Беларусі.

Абноўлена
Ціханоўская сустрэлася з амбасадарам Польшчы ў Беларусі
2021.04.20 12:30

СК belsat.eu

Стужка навінаў