Ціханоўская сустрэлася з амбасадарам Польшчы ў Беларусі


Сустрэча Святланы Ціханоўскай з амбасадарам Польшчы ў Беларусі Артурам Міхальскім. Вільня, Літва. 20 красавіка 2021 года.
Фота: ГР / Белсат

Лідарка беларускага пратэсту Святлана Ціханоўская 20 красавіка сустрэлася з амбасадарам Польшчы ў Беларусі Артурам Міхальскім.

На сустрэчы абмяркоўвалася сітуацыя з польскай меншасцю ў Беларусі, закрыццё польскай школы і арышт сябраў Саюзу палякаў у Беларусі (Анджэя Пачобута, Анджэлікі Борыс ды іншых). Таксама бакі размаўлялі пра падтрыманне беларускай грамадзянскай супольнасці ды журналістаў.

«Абмяркоўвалі агулам, якія канфігурацыі рэгіянальнай супрацы могуць быць у доўгатэрміновай перспектыве. Галоўнай ідэяй дыскусіі была роля новай Беларусі ў рэгіёне. Ці гэта месца сустрэчаў? Ці гэта масток паміж Усходам і Захадам? Ці Беларусь як частка Балта-Чарнаморскага альянсу або Люблінскага квартэту?» – паведаміў «Белсату» дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Сустрэча Святланы Ціханоўскай з амбасадарам Польшчы ў Беларусі Артурам Міхальскім. Вільня, Літва. 20 красавіка 2021 года.
Фота: ГР / Белсат

Абмяркоўваліся як пытанні канкрэтнай дапамогі, гэтак і больш доўгатэрміновыя рэчы, падкрэсліў Франак Вячорка.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў