Рост цэнаў на паліва ўжо абагнаў запланаваную інфляцыю


Фота: АК / Белсат

20 красавіка на беларускіх АЗС у чарговы раз выраслі кошты на аўтамабільнае паліва. Гэта ўжо адзінаццатае падаражэнне з пачатку года.

Агулам з пачатку году цэны на аўтамабільнае паліва выраслі на 11 капеек за 1 літр.

Hавiны
20 красавіка падаражэе аўтамабільнае паліва
2021.04.19 19:51

Цана бензіну АІ-92 цяпер складае 1 руб. 81 кап. Яна павялічылася на 6,47 %.

Бензін АІ-95 і дызельнае паліва цяпер каштуюць 1 руб. 91 кап. Падаражэлі на 6,11 %.

Бензін АІ-98 вырас у цане на 5,45 %, да 2 руб. 13 кап. за 1 літр.

Паводле прагнозных паказнікаў на 2021 год інфляцыя павінна скласці не больш за 5 %. Цэны на аўтамабільнае паліва ўжо перавысілі гэты паказнік.

Ці будзе «Стоп бензін»?

Тэлеграм-канал «Водители 97» заклікаў усіх аўтамабілістаў на знак пратэсту супраць падаражэння паліва правесці акцыю «Стоп бензін» у новым фармаце.

Прадстаўнікі каналу заклікаюць адмовіцца ад наведвання бензастанцыяў «Беларуснафта», «Белнафтахім» і «Менскаўтазапраўка» або зусім адмовіцца ад аўтамабіля, «для пачатку хаця б 1 раз на тыдзень, і татальна байкатаваць аўтазапраўкі».

Hавiны
«Водители 97» і «ByPol» заклікаюць да байкоту аўтамабільнага паліва
2021.04.13 14:00

Гэтую ініцыятыву падтрымала аб’яднанне беларускіх сілавікоў «ByPol». Паводле іх, «байкот паліва – гэта рэальная пагроза спынення НПЗ, якія з’яўляюцца асноўнымі фінансавымі донарамі рэжыму, а таксама велізарная дапамогу стачачнаму руху работнікаў гэтых прадпрыемстваў».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў