На мяжы з Літвой затрымалі жыхара Віцебску, якога вінавацяць у абразе Балабы


Каля дзяржаўнай мяжы з Літвой сілавікі затрымалі 36-гадовага жыхара Віцебску Вадзіма Ермаловіча. У дачыненні да віцябляніна міліцыянты завялі крымінальную справу паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»). Вадзім Ермаловіч у Telegram-чаце «Vitebsk_Юг» нібыта абразіў камандзіра менскага АМАПу Дзмітрыя Балабу. Мужчына знаходзіўся на падпісцы аб нявыездзе, паведамляе «Віцебская Вясна».

Паводле следчых, Вадзім Ермаловіч размясціў, «рэалізуючы намер на абразу прадстаўніка ўлады – камандзіра АМАП ГУУС Менгарвыканкаму палкоўніка міліцыі Балабы, з мэтай прынізіць яго гонар і годнасць у сувязі з выкананнем службовых абавязкаў, кіруючыся нізкімі намерамі, якія выявіліся ў жаданні паказаць Балабу ў зневажальным становішчы ў вачах шырокай грамадскасці, з выкарыстаннем неўстаноўленай электроннай прылады з доступам у Інтэрнэт».

У выніку на жыхара Віцебску завялі крымінальную справу. Вадзіма Ермаловіча арыштавалі, а ў ягоным доме зладзілі ператрус, падчас якога канфіскавалі кампутар, ноўтбук, нэтбук, флэшкі, мабільны тэлефон, а таксама грошы. Аднак праз 72 гадзіны пасял затрымання мужчыну вызвалілі з ізалятару пад падпіску аб нявыездзе.

14 красавіка Вадзіма Ермаловіча затрымалі непадалёку ад мяжы Беларусі з Літоўскай Рэспублікай. Цяпер віцяблянін за кратамі ў віцебскім СІЗА-2.

Hавiны
Менгарсуд разгледзеў апеляцыю пракуратуры на прысуд журналістцы Кацярыне Барысевіч
2021.04.20 16:28

СК belsat.eu

Стужка навінаў