Мікалай Халезін: Еўразвяз прыме такія санкцыі, якія прывядуць да канца рэжыму


Памежны пераход Казловічы на беларуска-польскай мяжы.
Фота: Vasily Fedosenko / Reuters / Forum

4 пакет санкцыяў Еўразвязу супраць афіцыйнага Менску плануюць увесці ў пачатку траўня, але магчыма новыя санкцыі будуць уведзеныя і напрыканцы красавіка, распавёў у жывым эфіры «Белсату» Мікалай Халезін судырэктар «Creative Politics Hub».

19 красавіка стала вядома, што глава МЗС Беларусі Уладзімір Макей накіраваўся з візітам у Швейцарыю, 20 красавіка ён правёў сустрэчу з главою МЗС гэтай краіны. Паведамляецца, што ў часе візіту ішла гаворка пра канстытуцыйную рэформу ў Беларусі. Рэферэндум па новай Канстытуцыі ўлады плануюць на пачатак 2022 года.

Разам з гэтым судырэктар «Creative Politics Hub» Мікалай Халезін вельмі скептычна ацэньвае візіт главы МЗС Беларусі, паводле суразмоўцы «Белсату» неўзабаве мае зʼявіцца 4 пакет санкцыяў Еўрапейскага звязу супраць афіцыйнага Менску.

«Уладзімір Макей на сёння прадстаўляе нелегітымны рэжым, зʼяўляючыся нелегітымным кіраўніком МЗС. З Уладзімірам Макеем размаўляюць толькі па адной прычыне, бо ён мае доступ да Аляксандра Лукашэнкі і можа неяк паўплываць на сітуацыю», – кажа Халезін.

У 3 пакет санкцыяў адносна палітычнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, які Рада Еўразвязу зацвердзіла 17 снежня 2020 году трапілі 29 фізічных асобаў і 7 юрыдычных.

Які «лёсавызначальны» дэкрэт прыме Лукашэнка?

У суботу 17 красавіка Аляксандр Лукашэнка анансаваў, што неўзабаве фармалізуе «лёсавызначальнае рашэнне», якое ён прыняў. Паводле судырэктара «Creative Politics Hub» Мікалая Халезіна, якія б рашэнні не агучыў Лукашэнка, яны не будуць мець юрыдычнай моцы на міжнароднай арэне.

«Якое б рашэнне ён не агучыў, што б ён не ініцыяваў – гэта не мае ніякага значэння. Нават калі ён скажа пра абʼяднанне з Расеяй, падпісанне дарожных мапаў і гд. На сённяшні дзень ён не зʼяўляецца легітымным кіраўніком дзяржавы, яго рашэнні могуць быць аспрэчаныя ў судах любых інстанцыяў у свеце», – кажа Мікалай Халезін.

22 красавіка Аляксандр Лукашэнка плануе візіт у Маскву на перамовы з Уладзімірам Пуціным.

Абноўлена
Ціханоўская сустрэлася з амбасадарам Польшчы ў Беларусі
2021.04.20 12:30
Hавiны
ЗША размарожваюць санкцыі супраць Беларусі
2021.04.19 19:14

АА belsat.eu

Стужка навінаў