Кіроўцу аўтобуса асудзілі за «прывітанне ад палітвязняў» па гучнай сувязі


У Менску на 15 дзён адміністрацыйнага арышту асудзілі кіроўцу аўтобуса Сяргея Фірагу. Па гучнай сувязі кіроўца перадаў «прывітанне ад палітвязняў». Гэта пачуў працаўнік службы бяспекі менскага метрапалітэна, які паскардзіўся на Фірагу ў міліцыю, піша Telegram-канал «Вясна» назірае».

41-гадовы жыхар Менску Сяргей Фірага працуе кіроўцам прыгараднага аўтобуса ў адным са сталічных аўтапаркаў. 12 красавіка каля падчас ранішняга маршруту кіроўца па гучнай сувязі перадаў прывітанні ад палітвязняў. Справа ў тым, што раніцай у гэтым аўтобусе едзе шмат знаёмых кіроўцы, а сына Сяргея Міхаіла Фірагу 24 снежня асудзілі на 3 гады «хіміі» за жнівеньскія падзеі, цяпер хлопец адбывае пакаранне ў Мсціслаўлі.

Але гэтае прывітанне не спадабалася працаўніку службы бяспекі менскага метрапалітэну. Ахоўнік паскардзіўся на Фірагу ў міліцыю. Паводле яго словаў, «Фірага па гучнай сувязі казаў пра тое, што ў нашых турмах сядзіць шмат вязняў сумлення і не трэба забываць пра іх, але заклікаў да масавых мерапрыемстваў не было».

Праз некалькі дзён Сяргея Фірагу затрымалі і склалі пратакол паводле арт. 24.23 КаАП. Кіроўца сваёй віны не прызнаў.

Суддзя Менскага раёну Аляксей Кропачаў прызнаў Сяргея вінаватым і арыштаваў яго на 15 содняў.

Hавiны
За каментар «Позывной дрыщ» – 2 гады «хатняй хіміі»
2021.04.20 18:53

СК belsat.eu

Стужка навінаў