Аштрафаваная на вялізную суму шматдзетная маці з'ехала ў Польшчу


Іна Дабратвор, якую аштрафавалі на 200 базавых велічыняў (5800 рублёў) зʼехала з Беларусі. Шматдзетную маці з Менску пакаралі за партрэты Віктара Бабарыкі, Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай і выяву герба «Пагоня» ў вокнах, піша «Беларускі партызан».

У дачыненні да Іны Дабратвор міліцыянты склалі тры пратаколы паводле ч. 3 арт. 24.23 КаАП: нібыта шляхам вывешвання здымкаў яна зладзіла пікет. За гэта суддзя суда Заводскага раёна Менску Алена Някрасава прысудзіла шматдзетнай маці 200 базавых велічынь штрафу (5800 рублёў).

Суд Заводскага раёну Менску прысудзіў Іне Дабратвор, маці пяцярых дзяцей, штраф памерам 200 базавых велічыняў. Падставай сталіся вывешаныя на акне партрэты Ціханоўскай, Калеснікавай і Бабарыкі ды герб Пагоня. Іна Дабратвор у судзе Заводскага раёну Менску. 25 сакавіка 2021 года.
Фота: Белсат

Менскі гарадскі суд 19 красавіка скараціў памер штрафу на 50 базавых велічыняў, але для сямʼі такая сума штрафу зʼяўляецца непадʼёмнай. У выніку Іна Дабратвор пасля судовага рашэння часова выехала ў Польшчу – у надзеі знайсці годную працу.

«Адʼезд быў пазапланавым, яна планавала зʼехаць пазней. Аднак тое цкаванне, якую ўчынілі ў дачыненні да маёй сямʼі МУС, вымусіла яе эвакуявацца. Хочацца адзначыць падтрымку людзей. Менавіта ў салідарнасці наша сіла, і я шматлікім беларусам удзячныя за дапамогу», – сказаў Ілля Дабратвор, муж Іны.

Hавiны
Маці пяцярых дзяцей Іне Дабратвор прысудзілі 200 базавых велічыняў штрафу
2021.03.25 11:19

СК belsat.eu

Стужка навінаў