Мінздароўя Украіны забараніла беларускія лекі


Міністэрства аховы здароўя Украіны 19 сакавіка выдала загад аб забароне продажу на тэрыторыі краіны шэрагу лекаў, вырабленых у Беларусі.

У спіс забароненых лекавых сродкаў трапілі 39 найменняў, вытворцы якіх маюць юрыдычны адрас ці адрас вядзення дзейнасці ў Беларусі. Знайсці ўвесь пералік можна на сайце ўкраінскага Мінздароўя. Лекі са спісу, якія ўжо ўвезеныя і выпушчаныя ў зварот на тэрыторыі Украіны, можна прадаваць і выкарыстоўваць да сканчэння іх тэрміну прыдатнасці.

Аналітыка
«На гандлі з Кіевам будзе пастаўлены крыж». Колькі Беларусь страціць ад вайны ва Украіне
2022.03.08 07:30

Ведамства асобна зазначае, што ўсе беларускія заводы, чыя лекавая прадукцыя прадстаўлена ва Украіне, вырабляюць джэнэрыкі, то бок, неарыгінальныя прэпараты.

«Аналагічныя джэнэрычныя лекавыя сродкі вырабляюць украінскія фармкампаніі, таму адмова ад беларускіх прэпаратаў не нясе ніякай пагрозы ці шкоды забяспечванню ўкраінцаў лекамі», – запэўнівае Мінздароўя Украіны.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў