Актывісты працягваюць блакаваць польска-беларускую мяжу, чарга з фур – 45 кіламетраў


На памежным пераходзе Кукурыкі-Казловічы ўкраінскія і польскія актывісты збіраюцца, каб не дазволіць фурам праехаць праз польска-беларускую мяжу. Паводле ўкраінскіх СМІ, чарга з аўтамабіляў ужо дасягнула 45 кіламетраў.

Актывісты патрабуюць поўнай забароны гандлю з Расейскай Федэрацыяй. Цягам апошніх содняў ніводная з фураў не змагла выехаць на тэрыторыю Беларусі на пераходзе Кукурыкі-Казловічы.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Чарга грузавікоў на польска-беларускай мяжы. 15 сакавіка 2022 г.
Фота: Aleksandra Kossowska / Forum

Актывісты заблакавалі толькі адзін з пунктаў пропуску, аднак яны лічаць, што ва ўмовах абмежаванняў на мяжы, якія і так дзейнічаюць з мінулага году, гэтага дастаткова.

«У Польшчы цяпер працуюць толькі два пункты перасячэння польска-беларускай мяжы: Кукурыкі і Баброўнікі. Першы мае вялікую прапускную здольнасць, таму мы блакуем менавіта яго і заклікаем актывістаў у Баброўніках таксама арганізаваць блакаду. Лепш за ўсё было б перакрыць абодва гэтыя пункты адначасова, але пакуль на два пераходы ў нас не хапае людзей», – распавяла прадстаўніца ініцыятыўнай групы Наталля Панчанка.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Польска-беларуская мяжа, 15 сакавіка 2022 г.
Фота: Aleksandra Kossowska / Forum

Актывісты патрабуюць ад ураду Польшчы і ўладаў Еўразвязу цалкам забараніць пастаўкі тавараў у Расею. За забарону гандлю з РФ выступіў таксама прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі.

ГГ belsat.eu

Стужка навінаў