У Менску рыхтуюцца да трэцяй хвалі пандэміі


У канцы сакавіка ці пачатку красавіка ў Менску можа распачацца трэцяя хваля пандэміі каронавіруса. Пра гэта ў эфіры «Радыё Менск» заявіла Ірына Дрозд, кіраўніца аддзела спецыялізаванай медычнай дапамогі камітэту па ахове здароўя Менгарвыканкама.

Ірына Дрозд распавяла, што ў Менску пік другой хвалі пандэміі адбыўся ў снежні. Пасля гэтага ў студзені-лютым распачалося зніжэнне колькасць выпадкаў. Цяпер жа колькасць інфікаваных каронавірусам трымаецца прыкладна на адным узроўні.

«На жаль казаць, што не будзе трэцяй хвалі, мы не можам. Пра наступ трэцяй хвалі кажуць інфекцыяністы, эпідэміёлагі. Прычым пра гэта вядзецца не толькі ў Беларусі, але і ў суседніх краінах. Праз рост захворвання ў Польшчы, Чэхіі ўвялі локдаўн… Мы чакаем уздым захворванняў, так званую трэцюю хвалю, у канцы сакавіка – пачатку красавіка», – распавяла Ірына Дрозд, кіраўніца аддзела спецыялізаванай медычнай дапамогі камітэту па ахове здароўя Менгарвыканкама.

Паводле афіцыйных звестак Мінздароўя, з пачатку пандэміі ў Беларусі медыкі выявілі 309 293 асобаў з станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 300 096 пацыентаў, памерлі 2 148 пацыентаў.

Меркаванні
Мутацыя віруса. Польшча рыхтуецца да найгоршага
2021.03.20 12:14

СК belsat.eu

Стужка навінаў