Сяргей Румас можа ўвайсці ў назіральную раду расейскага дзяржаўнага банку


Былы прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас вылучаны кандыдатам у назіральную раду Рассельгасбанка. Пра гэта паведамляе TUT.by.

Распараджэнне расейскага ўрада, у якім зацверджаны спіс кандыдатаў, прэмʼер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін падпісаў 18 сакавіка. Адным з кандыдатаў зʼяўляецца Сяргей Румас.

Паводле інфармацыі TUT.BY, экс-прэмʼера Беларусі ўнеслі ў спіс кандыдатаў у назіральную раду Рассельгасбанка яшчэ ў канцы 2020 года. Ён на той момант дэ-юрэ кіраваў назіральнай радай МТЗ. Аднак у студзені 2021 годзе савет міністраў зацвердзіў прадстаўніком дзяржавы ў органах кіравання трактарнага заводу віцэ-прэмʼера Юрыя Назарава.

Рассельгасбанк – гэта расейскі дзяржаўны банк, найбуйнейшы крэдытор аграпрамысловага комплексу Расеі. Назіральную раду банку ўзначальвае міністр сельскай гаспадаркі РФ Дзмітрый Патрушаў, які зʼяўляецца старэйшым сынам сакратара Савета бяспекі Расеі, экс-дырэктара ФСБ Мікалая Патрушава.

Hавiны
«Мне б не хацелася думаць, што гэта атака на мяне». Румас пра затрыманні знаёмых і свае планы
2021.02.19 16:13

Сяргей Румас займаў пасаду прэмʼер-міністра Беларусі са жніўня 2018 па чэрвень 2020 года. У лютым 2021 года стала вядома пра затрыманне шэрагу сяброў і паплечнікаў Румаса ў межах крымінальнай справы аб ільготным фінансаванні «Белаграпрамбанкам» шэрагу прадпрыемстваў. Хадзілі чуткі, што сілавікі таксама маюць прэтэнзіі і да экс-прэм’ера, аднак ён на той момант знаходзіўся ў Лондане. У размове з журналістамі Румас тады заявіў: ён не ўпэўнены, што гэта мэтанакіраваная атака менавіта на яго.

Аб’ектыў
«Унутры сістэмы ідзе бойня бульдогаў». Што вядома пра «справу Румаса»?
2021.02.03 22:02

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў