Сілавікі распавялі пра пераслед гомельскай студэнткі за ўдзел у пратэставых чатах і фотасесіях


Дзяўчына была вымушаная з’ехаць ва Украіну пад пагрозай далейшага пераследу з боку спецслужбаў.

Як адзначаецца ў прэс-рэлізе МУС, на 20-гадовую студэнтку з Гомля выйшлі аператыўнікі абласнога ўпраўлення ГУБАЗіК МУС.

«Першапачаткова дзяўчына кіравала ў тэлеграм-канале суполкай «Гомель-Стары Аэрадром ЧАТ», дзе каардынаваліся раённыя і дваровыя пратэсты. Калі суполку ліквідавалі, адмін пачала распаўсюджваць улёткі і ўдзельнічаць у фотасесіях з БЧБ-сімволікай. Затым стварыла новую суполку «Піца, сушы на дом» і працягнула там дэструктыўную дзейнасць», – гаворыцца ў прэс-рэлізе МУС.

ГУБАЗіК знішчыў суполку і вынеслі дзяўчыне афіцыйнае папярэджанне, у адпаведнасці з законам «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму».

У прэс-рэлізе МУС не распавядаецца, ці складалі на дзяўчыну адміністратыўныя пратаколы і па якім артыкуле. Але відавочна, што яе затрымлівалі, бо МУС размясціў відэаролік з «прызнаннямі» дзяўчыны. Студэнтка кажа, што сапраўды была адмінам, удзельнічала ў фатасесіях і распаўсюджвала лістоўкі. «Цяпер я ўсведамляю, што розныя пратэставыя рухі наносяць шкоду Рэспублікі Беларусь і сваю дзейнасць абяцаю спыніць», – прымусілі сказаць студэнтку на відэакамеру.

Затрыманая гомельская студэнтка. Скрыншот з відэа МУС

У МУС абвясцілі, што 15 сакавіка дзяўчына з’ехала ў Украіну, «спалохаўшыся кантролю з боку праваахоўных органаў». Пры гэтым не тлумачыцца, чаму выезд студэнткі за мяжу зʼяўляецца тэмай для афіцыйнага прэс-рэлізу, бо, як вынікае з паведамлення МУС, ніякіх абмежаванняў на выезд яна не мела.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў