Шэраг Telegram-каналаў у сакавіку прызналі экстрэмісцкімі


Берасцейскія Telegram-каналы «Берасце: Чуткі і факты» і «Берасце 97%» суд прызнаў экстрэмісцкімі, паведамляе МУС. У сакавіку, паводле Мінінфармацыі, яшчэ 6 таксама сталі забароненымі.

У Берасці суд Ленінскага раёну прызнаў два рэсурсы ў Telegram экстрэмісцкімі матэрыяламі. Справу ў судзе разглядалі з ініцыятывы мясцовага ГУБАЗіК. Экстрэмісцкімі прызнаныя канал «Берасце: Чуткі і факты» і чат «Берасце 97 %». Цяпер публікаванне (рэпост) інфармацыі з гэтых суполак цяпер за сабою адміністрацыйную адказнасць паводле арт. 19.11 КаАП.

«Телеграм-канал «Берасце: Чуткі і факты» – папулярны пратэстны рэсурс Берасцейшчыны, дзе распаўсюджваюцца матэрыялы пра незаконныя масавыя мерапрыемствы. У телеграм-чаце «Берасце 97 %» знаходзяцца асобы, якія прытрымліваюцца дэструктыўных поглядаў і размяшчаюцца заклікі да пратэстаў», – паведамляе МУС.

Акрамя таго, у сакавіку, як паведамляе МІнінфармацыі, экстрэмісцкімі сталі Telegram-чат «Мазыр 97 %», «Гомель Савецкі 97», Telegram-канал «Кіроўцы 97» і Telegram-група «Рэчыца для Жыцця ЧАТ». Раней у 2020 годзе экстрэмісцкімі прызналі каналы «NEXTA», «NEXTA Live» і «LUXTA», а таксама лагатып «NEXTA».

Hавiны
Юрыст пра «экстрэмісцкія» законы: Гэта злачынныя законы. За іх давядзецца адказваць і заканадаўцам
2021.03.18 23:58

СК belsat.eu

Стужка навінаў